У Беларусі памілаваныя 13 палітвязняў
Рэдакцыя Reform.news · 24 верасня 2026, 17:48
https://reform.news/be/u-belarusi-pamilavanyja-13-palitvjaznja/Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 15 асуджаных, уключаючы 13 чалавек, якія ўчынілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведамілі ў яго прэс-службе. Сярод памілаваных 10 жанчын.
Сцвярджаецца, што ўсе яны «падалі хадайніцтвы аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым, а таксама паабяцалі весці законапаслухмяны лад жыцця».
З паведамлення прэс-службы Лукашэнкі незразумела, пра якіх менавіта зняволеных ідзе гаворка. Сярод вызваленых могуць быць асуджаныя, прыгавораныя да так званай «хіміі», альбо людзі, якія не ўваходзяць у спісы палітвязняў.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.
