Reform.news

ЦВК Расіі абвясціла склад новай Дзярждумы

Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 11:48

https://reform.news/be/cvk-rasii-abvjascila-sklad-novaj-dzjarzhdumy/

Цэнтральная выбарчая камісія Расіі афіцыйна абвясціла склад Дзяржаўнай думы дзявятага склікання.

«Адзіная Расія» атрымала 349 мандатаў, КПРФ — 37, ЛДПР — 23, «Новыя людзі» — 19, «Справядлівая Расія» — 17, «Радзіма» — адзін і чатыры — у самавылучэнцаў.

Такім чынам, «Адзіная Расія» атрымала канстытуцыйную большасць.

Як паведаміла кіраўніца ЦВК РФ Эла Памфілава, у новы склад Дзярждумы трапілі 46 удзельнікаў вайны супраць Украіны.

«Адзіны дзень галасавання» ў РФ быў праведзены з 18 па 20 верасня. На яго прыйшлі 59,8% выбаршчыкаў. «Адзіная Расія» набрала паводле федэральных спісаў 58,21%. Другое месца заняла КПРФ — 13,47%, у ЛДПР — 8,88%. Далей ідуць партыі «Новыя людзі» — 7,82% і «Справядлівая Расія» — 5,34%.

Рэклама

Пакінуць адказ