У Беларусі пачалося звальненне вайскоўцаў тэрміновай службы ў запас

Ва Узброеных сілах Беларусі пачалося звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны.

Адзначаецца, што ў запас звольнены вайскоўцы, якія праходзілі службу ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.

Нагадаем, указ аб вясновым прызыве быў падпісаны ў канцы лютага. Ён прадугледжвае, што прызыў праходзіць з сакавіка па май. Адначасова ў запас звальняюцца тэрміновікі, якія ўжо прайшлі ваенную службу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!