Фото: Reform.by
Сезонныя абмежаванні руху на дарогах пачалі ўводзіць у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Мінтрансе. Яны ўведзены ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
“У цяперашні час інфармацыя пра характар уводзімых абмежаванняў размешчана на афіцыйных сайтах аўтадораў: РУП «Гроднааўтадор», РУП «Магілёваўтадор», — гаворыцца ў паведамленні.
У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўводзяцца з 16 сакавіка па 1 красавіка, у Магілёўскай — з 20 сакавіка па 17 красавіка. Часова абмяжоўваецца нагрузка на вось транспартнага сродку.
Таксама ўводзяцца абмежаванні на мясцовых аўтадарогах. Рашэнні прымаюцца мясцовымі органамі ўлады.