Иллюстративное фото pixabay.com
Атрымальнікамі дадатковай пенсіі, аформленай у рамках добраахвотнага пенсійнага страхавання, у Беларусі з’яўляюцца 434 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Мінфіне.
Усяго ж у праграме добраахвотнага пенсійнага страхавання ўдзельнічаюць 87 тыс. чалавек, што на 19,9 тыс. больш, чым на пачатак года.
Найбольш папулярным фарматам добраахвотнага пенсійнага страхавання застаецца: 3+3. Будучы пенсіянер даплачвае ў пенсійны фонд дадаткова 3% ад свайго заробку, такі ж працэнт ад сябе пералічвае яго працадаўца.