Тысячы дамоў у Кіеве засталіся без цяпла пасля расійскага налёту

Сёння Расія нанесла чарговы ўдар па ўкраінскіх гарадах. У Кіеве частка горада засталася без ацяплення і вады.

Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, у Кіеве без цяпла засталіся 5635 шматпавярховых дамоў. 80% з іх — дамы, у якія аднаўлялі цеплазабеспячэнне пасля ўдару 9 студзеня.

“Левы бераг у выніку сённяшняй атакі пакуль без водазабеспячэння. Камунальнікі і энергетыкі працуюць, каб аднавіць падачу цяпла, вады і электраэнергіі ў дамы кіеўлян”, — дадаў Клічко.

У бальніцы знаходзіцца адна пацярпелая ў выніку атакі.

Сёння ўначы РФ атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі і дронамі.

Таксама ў выніку масіраванай атакі ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці смяротнае раненне атрымаў 50-гадовы мужчына.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!