Турчын з Узбекістана паляцеў у Санкт-Пецярбург
Рэдакцыя Reform.news · 17 чэрвеня 2026, 10:49
https://reform.news/be/turchyn-z-uzbekistana-paljace-u-sankt-pecjarburg/Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын завяршыў візіт ва Узбекістан. Аднак на гэтым яго замежная паездка не скончылася.
Як паведамілі ў прэс-службе Саўміна, урадавая дэлегацыя накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург.
У Ташкенце Турчын выступіў на пленарным пасяджэнні V Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы». Ён таксама сустракаўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
