Невядомы падмануў жыхара Германіі, абмяняўшы старыя беларускія рублі на еўра
Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 17:03
https://reform.news/be/nevjadomy-padmanu-zhyhara-germanii-abmjanja-shy-staryja-belaruskija-rubli-na-e-ra/У нямецкім Майнцы невядомы падмануў мясцовага жыхара, абмяняўшы 2000 старых беларускіх рублёў на 500 еўра.
Паводле даных паліцыі, увечары 2 лістапада незнаёмец звярнуўся да мужчыны, які выходзіў з супермаркета ў раёне Нойштадт. Ён заявіў, што яму тэрмінова патрэбныя грошы на вяртанне ў Беларусь, і прапанаваў абмяняць беларускія рублі на еўра.
Незнаёмец перадаў мужчыну чатыры банкноты наміналам 500 рублёў і заявіў, што іх агульны кошт складае 600 еўра. Пацярпелы праверыў курс абмену ў Google і пагадзіўся на абмен. Ён сеў у аўтамабіль незнаёмца, даехаў да найбліжэйшага банка, зняў 500 еўра і перадаў іх мужчыну. Пасля гэтага незнаёмец падарыў яму ланцужок, сказаўшы, што ён залаты.
Як пазней высветліў пацярпелы, за 500 еўра ён атрымаў 2000 недэнамінаваных беларускіх рублёў, або 20 капеек. Сапраўднасць ланцужка таксама выклікала сумненні.
Паліцыя шукае падазраванага. Вядома, што ён перамяшчаўся на BMW X6. З ім у машыне знаходзіліся жанчына і дзіця.
