Фото: пресс-служба правительства
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын накіраваўся ва Узбекістан на чале беларускай дэлегацыі.
Заўтра ў Ташкенце адбудзецца 4-е пасяджэнне Узбекска-Беларускага дзелавога савета, а таксама Узбекска-Беларускі бізнес-форум. Праграмай візіту запланаваны перамовы прэм’ера з узбекскім калегам Абдулой Арыпавым. Акрамя таго, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
Турчын наведае некалькі вытворчасцяў, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Яго суправаджае “прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў”.