Изображение: t.me/government_by
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын і прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін правялі тэлефонную размову 20 красавіка.
Бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў у сферы прамысловасці, энергетыкі, транспартнай інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і іншых галінах», паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
У ходзе размовы таксама была адзначана важнасць узмацнення ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, СНД і іншых шматбаковых фарматах.