Фото: fsvps.gov.ru
Рассельгаснаглядам уведзены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі беларускіх ЗАТ «Смалявічы Малако» і ААТ «Савушкін прадукт». Пра гэта сёння паведамілі ў расійскай службе.
“Рассельгаснаглядам уведзены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі ЗАТ «Смалявічы Малако» і ААТ «Савушкін прадукт», якія ўваходзяць у групы кампаній Беларусі «Сервалюкс» і «Санта», у сувязі з выяўленнем рэшткавага ўтрымання альбендазола сульфона ў тварагу.
Вынікі пацверджаны ў ходзе маніторынгавых даследаванняў беларускай малочнай прадукцыі, што паступае на расійскі рынак.
Па ўсіх выяўленых выпадках у адрас ветэрынарнай службы Беларусі накіраваны апавяшчэнні аб прыняцці неабходных мер па недапушчэнні падобных парушэнняў”, – гаворыцца ў паведамленні.
Характэрна, што прэс-служба Рассельгаснагляду распаўсюдзіла заяву сёння, хоць, мяркуючы па рэестры імпартных абмежаванняў, узмоцнены лабараторны кантроль быў уведзены ў дачыненні да названых прадпрыемстваў яшчэ 7 красавіка. Разам з ім такі ж статус атрымалі яшчэ 13 прадпрыемстваў, уключаючы буйных вытворцаў малочных прадуктаў, а таксама і птушкагадоўчыя прадпрыемствы групы “Сервалюкс”.