Туман адступіць. На чацвер абвешчаны толькі жоўты ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвясцілі на чацвер жоўты ўзровень небяспекі з-за туману. З пачатку тыдня ў краіне дзейнічала аранжавае папярэджанне.

«18 снежня (чацвер) месцамі па рэспубліцы чакаецца туман», — гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра надвор’е будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вільготная паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4… +2°С, максімальная ўдзень -1… +5°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!