Тры раёны Магілёўскай вобласці атрымаюць новых старшыняў

Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў прызначэнні ў Магілёўскай вобласці. Яны закранулі абласны і раённыя ўзроўні.

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Ігар Клішо ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. Ён працягне курыраваць пытанні будаўніцтва і ЖКГ.

Старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама стане Наталля Асмалоўская, якая да гэтага была намстаршыні ў Крычаўскім райвыканкаме.

Слаўгарадскі раён узначаліў старшыня Горацкага райсавета Максім Патапенка.

Старшынёй Чавускага райвыканкама стане Сяргей Дарожкін. Да гэтага ён працаваў у Кіраўскім райвыканкаме на пасадзе першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!