Reform.news

Трамп зноў заявіў пра добрыя перамовы з Іранам

Рэдакцыя Reform.news · 28 ліпеня 2026, 08:02

https://reform.news/be/tramp-zno-zajavi-pra-dobryja-peramovy-z-iranam/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што перамовы з Іранам ідуць добра.

“У нас добрыя перамовы. Я думаю, ёсць вялікая верагоднасць, што нешта можа адбыцца, і калі гэта адбудзецца, добра, калі не, мы вернемся да таго, што рабілі два дні таму», – сказаў ён, перадае Reuters.

«Іх нельга падкупіць. Іх трэба перамагчы, і мы іх разгромім. Але паглядзім, чым гэта скончыцца. Цяпер ідуць вельмі дружалюбныя перамовы», – дадаў ён.

Нагадаем, што да гэтага ЗША на працягу 13 дзён запар наносілі ўдары па Іране. Аднак з суботы атакі спыніліся. У панядзелак пры гэтым краіны Персідскага заліва заяўлялі аб нейтралізацыі беспілотнікаў.

Паўза ў эскалацыі паміж ЗША і Іранам прынесла палёгку на рынак нафты. Кошт найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent учора апусціўся ніжэй за 80 долараў за барэль. Сёння ф’ючарс гандлюецца на ўзроўні 86-87 долараў за барэль. Для параўнання, каціроўкі ў пятніцу складалі каля 100 долараў за барэль.

Рэклама

Пакінуць адказ