Трамп заявіў, што забойствы ў Іране спыняюцца

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў журналістам, што атрымаў інфармацыю аб спыненні пакаранняў смерцю ў Іране.

“Нам сказалі, што забойствы ў Іране спыняюцца. Яны спыніліся. Яны спыняюцца, і няма ніякіх планаў на пакаранні смерцю”, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, інфармацыя атрымана ад «добрай крыніцы» з «таго боку». Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што працягвае разглядаць магчымасць нанясення ўдараў па Іране.

“Мы будзем назіраць за гэтым і паглядзім, што будзе далей, але нам далі вельмі добрую, вельмі добрую заяву ад людзей, якія дасведчаныя аб тым, што адбываецца”, — сказаў ён у адказ на пытанне аб магчымым удары.

Трэба адзначыць, што Reuters паведаміла аб магчымым удары ЗША па Іране на працягу 24 гадзін. Іран уначы закрываў сваю паветраную прастору, за выключэннем міжнародных рэйсаў, якія маюць дазвол уладаў. Аднак затым паветраная прастора была адкрыта.

Іран таксама на фоне больш ранніх заяў Трампа папярэдзіў, што ў выпадку нанясення амерыканскіх удараў адкажа ўдарамі па базах ЗША ў суседніх краінах. СМІ паведамлялі, што амерыканскі бок часткова выводзіў персанал са сваіх ваенных баз у рэгіёне.

Пасля заяў Трампа аб спыненні пакаранняў смерцю New York Times са спасылкай на крыніцы напісала аб прыпыненні падрыхтоўкі амерыканскіх вайскоўцаў да ўдараў па Іране.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!