«Банк развіцця» за 2025 год прафінансаваў 53 праекты

«Банк развіцця» за 2025 год прафінансаваў 53 праекты. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка. У гэтую колькасць уваходзяць па 12 праектаў у АПК і прамысловасці, 17 аб’ектаў ЖКГ, тры спартыўныя і культурныя праекты, чатыры — у сферы адукацыі і пяць — у адукацыі.

«Толькі за перыяд карыстання крэдытнымі рэсурсамі Банка развіцця 24 новыя аб’екты згенеруюць з 1 рубля пазыковых сродкаў 11 рублёў выручкі.

Акрамя таго, уведзена ў эксплуатацыю 29 аб’ектаў, накіраваных на стварэнне камфортных умоў і павышэнне ўзроўню жыцця беларусаў. Гэта сучасныя медыцынскія ўстановы, школы і дзіцячыя сады, спартыўныя і камунальныя аб’екты, культурна-гістарычныя цэнтры», — расказалі ў банку.

Найбольшая колькасць праектаў рэалізавана ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях: 15 і 12 адпаведна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!