Трамп увёў мыта ў 25% для гандлёва-эканамічных партнёраў Ірана

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні спецыяльнага тарыфу ў 25% на гандлёва-эканамічныя аперацыі для краін, якія вядуць бізнес з Іранам. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу ў сетцы truthsocial.com.

“З гэтага моманту любая краіна, якая вядзе бізнес з Ісламскай Рэспублікай Іран, будзе абкладацца тарыфам у памеры 25% на любыя і ўсе гандлёва-эканамічныя аперацыі, што ажыццяўляюцца са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Дадзены ўказ з’яўляецца канчатковым і абавязковым да выканання. Дзякую за ўвагу да дадзенага пытання!” — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 8 снежня 2025 года Беларусь і Іран узгаднілі план далейшага супрацоўніцтва на 2026 год па перспектыўных напрамках.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!