Трамп прыгразіў знішчыць іранскія электрастанцыі, калі Іран не адкрые Армузскі праліў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад Ірана на працягу 48 гадзін цалкам адкрыць Армузскі праліў без якіх-небудзь пагроз. У адваротным выпадку ён прыгразіў нанесці ўдары па іранскіх электрастанцыях, пачынаючы з найбуйнейшай.

«Калі Іран не адкрые цалкам, без пагроз, Армузскі праліў на працягу 48 гадзін з гэтага моманту, Злучаныя Штаты Амерыкі нанясуць удар і знішчаць іх розныя электрастанцыі, пачынаючы з самай буйной», — напісаў ён у Truth Social.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!