Reform.news

Трамп павышае мыты для Паўднёвай Карэі

Рэдакцыя Reform.news · 27 студзеня 2026, 08:13

https://reform.news/be/tramp-pavyshae-myty-dlja-pa-dnjovaj-karjei/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што павысіць мыты для Паўднёвай Карэі. Падставай стала затрымка з ратыфікацыяй паўднёвакарэйскім парламентам раней заключанага гандлёвага пагаднення.

“Паколькі карэйскі парламент не ратыфікаваў наша гістарычнае гандлёвае пагадненне, што з’яўляецца іх прэрагатывай, я гэтым павышаю мыты на паўднёвакарэйскія аўтамабілі, піламатэрыялы, фармацэўтычную прадукцыю і ўсе іншыя тавары, якія падпадаюць пад узаемныя мыты, з 15% да 25%”, — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Паводле інфармацыі Yonhap, у адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі пакуль не атрымлівалі афіцыйнага паведамлення і тлумачэнняў ад ЗША. Там заявілі, што ўрад «спакойна» адрэагуе на абвешчанае Трампам павышэнне тарыфаў. Пры гэтым плануецца, што два паўднёвакарэйскія міністры ў бліжэйшы час сустрэнуцца са сваімі амерыканскімі калегамі.

Рэклама

Пакінуць адказ