Дональд Трамп. Фото: Marco Bello/Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў пра магутны ўдар па Іране, які, паводле яго слоў, будзе нанесены сёння. У сваім допісе ў Truth Social амерыканскі лідар напісаў, што Іран «папрасіў прабачэння і капітуляваў» перад суседнімі краінамі Блізкага Усходу.
“Іран, які быў разгромлены, прынёс прабачэнні і здаўcя сваім блізкаўсходнім суседзям, паабяцаўшы больш не страляць у іх. Гэтае абяцанне было дадзена толькі з-за бязлітасных атак з боку ЗША і Ізраіля. Яны хацелі захапіць і кіраваць Блізкім Усходам. Гэта першы выпадак за тысячы гадоў, калі Іран прайграў суседнім краінам Блізкага Усходу. Яны сказалі: «Дзякуй, прэзідэнт Трамп». Я адказаў: «Няма за што!» — напісаў ён.
Паводле слоў Трампа, пад сур’ёзным разглядам для знішчэння знаходзяцца аб’екты і групы людзей, якія раней не разглядаліся ў якасці мэт.
“Іран больш не з’яўляецца «хуліганам Блізкага Усходу», ён стаў «ПРАЙГРАЛЫМ БЛІЗКАГА ЎСХОДУ» і будзе ім заставацца на працягу многіх дзесяцігоддзяў, пакуль не здасца або, што больш верагодна, цалкам не абрынецца! Сёння Іран атрымае вельмі моцны ўдар! З-за дрэнных паводзінаў Ірана сур’ёзна разглядаецца магчымасць поўнага знішчэння і неадкладнай гібелі раёнаў і груп людзей, якія да гэтага моманту не разглядаліся ў якасці мэт”, — дадаў ён.