Самагонны міні-завод выявілі ў лесе пад Шчучынам

У лясным масіве паблізу вёскі Плеткі Шчучынскага раёна супрацоўнікі Гродзенскага РАУС выявілі нелегальную вытворчасць самагону.

Гаспадаром падпольнага прадпрыемства аказаўся 32-гадовы непрацуючы жыхар раёна. Падчас ператрусу канфіскаваны два самагонныя апараты і 225 літраў гатовага прадукту. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!