Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абяцае рэзкае зніжэнне цэн на нафту пасля перамогі над Іранам.
“Цэны на нафту рэзка ўпадуць, як і ўсё астатняе (але яшчэ мацней!), калі мы ВЫЙГРАЕМ вайну з Іранам. Тры долары за галон, але ў канчатковым выніку — менш за два долары за галон. Усё адбудзецца хутка, і ў Ірана ніколі не будзе ядзернай зброі”, – напісаў ён у сетцы Truth Social.
Тым часам нафтавыя каціроўкі працягваюць расці на фоне нядаўняй эскалацыі, калі ЗША і Іран зноў абмяняліся ўдарамі. Кошт найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent 26 жніўня складаў менш за 87 долараў за барэль, сёння раніцай ён гандлюецца ўжо вышэй за 97 долараў за барэль.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
