Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ будучыню ўніверсітэта
Рэдакцыя Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 11:17
https://reform.news/be/cihano-skaja-abmerkavala-z-rjektaram-egu-buduchynju-niversitjeta/Святлана Ціханоўская сустрэлася з рэктарам ЕГУ Вілюсам Шадаўскасам, а таксама старшынёй назіральнага савета ўніверсітэта Мантасам Адоменасам.
«У маёй камандзе працуюць і выпускнікі, і выкладчыкі ЕГУ. Я ведаю, як шмат гэты ўніверсітэт даў беларусам, і хачу, каб такую магчымасць мелі наступныя пакаленні студэнтаў. Каб таленавітыя студэнты маглі вучыцца незалежна ад даходаў сям’і, а беларускія выкладчыкі — працягваць сваю працу. І, вядома, нам важна, каб універсітэт захоўваў сваю беларускую місію і фокус. Мы працягнем кансультацыі з кіраўніцтвам універсітэта, і, спадзяюся, будзем больш камунікаваць і супрацоўнічаць», – адзначыла Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што ЕГУ – вялікая каштоўнасць для беларускага грамадства, і яго трэба захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы, а таксама захаваць яго беларускую місію і фокус.
Бакі абмеркавалі развіццё беларускіх праграм у ЕГУ, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў. Таксама тэмай сталі кансультацыі пра будучыню ўніверсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. Раней Ціханоўская ўжо накіроўвала ЕГУ ліст з прапановамі па развіцці навучальнай установы.
Яна таксама падкрэсліла, што цяпер важна падтрымаць беларускіх студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ЕГУ, якія ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіямі, а пасля прызнання ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй” не могуць вярнуцца дадому. Абмяркоўваліся пытанні бяспекі студэнтаў і абітурыентаў, а таксама праблемы легалізацыі студэнтаў і супрацоўнікаў у Літве.


