Reform.news

Чарнагорыя закрывае бязвіз для беларусаў з 1 лістапада. Для каго застанецца выключэнне?

Рэдакцыя Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 12:00

https://reform.news/be/charnagoryja-zakryvae-bjazviz-dlja-belarusa-z-1-listapada-dlja-kago-zastanecca-vykljuchjenne/

З 1 лістапада 2026 года паміж Беларуссю і Чарнагорыяй уводзіцца візавы рэжым. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў Сербіі. Пры гэтым для беларусаў з дзейнымі візамі шэрагу краін захаваецца магчымасць наведваць Чарнагорыю без афармлення асобнай візы.

Падаць дакументы на чарнагорскую візу грамадзяне Беларусі змогуць у пасольстве Чарнагорыі ў Маскве, а таксама праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.

Як удакладняе дыппрадстаўніцтва, уязджаць у Чарнагорыю, ехаць праз яе тэрыторыю транзітам і знаходзіцца ў краіне без чарнагорскай візы да 30 дзён змогуць беларусы, якія маюць дзейную візу адной з наступных дзяржаў:

  • краін Шэнгенскай зоны;
  • Аўстраліі;
  • Японіі;
  • Канады;
  • Новай Зеландыі;
  • Ірландыі;
  • ЗША;
  • Вялікабрытаніі.

Візавы рэжым уводзіцца ў абодва бакі: грамадзянам Чарнагорыі для паездак у Беларусь таксама спатрэбіцца віза. Па яе атрыманне яны могуць звярнуцца ў консульскую службу беларускага пасольства ў Белградзе.

Раней Reform.news пісаў, што ўрад Чарнагорыі абмяжуе дзеянне бязвізавага рэжыму для беларусаў 31 кастрычніка 2026 года. Да гэтай даты грамадзяне Беларусі могуць уязджаць у краіну без візы і знаходзіцца ў ёй да 30 дзён з дзейным праязным дакументам.

24 верасня ўрад Чарнагорыі ўхваліў дакумент аб неабходнасці спыніць дзеянне пагадненняў, якія рэгулююць бязвізавы рэжым з Беларуссю, Расіяй і Турцыяй. Гэты крок улады патлумачылі прывядзеннем візавай палітыкі краіны ў адпаведнасць з правіламі Еўрасаюза ў рамках падрыхтоўкі да ўступлення ў ЕС.

Рэклама

Пакінуць адказ