Мытня спыніла незаконны ўвоз тавараў з Расіі на больш як 300 тысяч рублёў

Беларускія мытнікі спынілі ўвоз у Беларусь тавараў з Расіі на суму больш як 300 тысяч рублёў.

Аўтамабіль з адзеннем, абуткам і іншымі таварамі быў спынены на 406-м км аўтадарогі М1. Кіроўца прад’явіў дакументы на тавар, але яны аказаліся падробленымі, паведамляе ДМК.

У дачыненні да беларускага дэкларанта распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!