Тралейбус і маршрутка сутыкнуліся ў Мінску. 5 чалавек шпіталізаваныя
Рэдакцыя Reform.news · 29 чэрвеня 2026, 17:22
https://reform.news/be/tralejbus-i-marshrutka-sutyknulisja-minsku-5-chalavek-shpitalizavanyja/Днём 29 чэрвеня на праспекце Дзяржынскага ў Мінску сутыкнуліся маршрутка і тралейбус.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 37-гадовы кіроўца маршруткі рухаўся па праспекце Дзяржынскага і на скрыжаванні з вуліцай Алібегава сутыкнуўся з тралейбусам, які спыніўся.
У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў маршруткі апынуўся заціснуты ў салоне. Для яго вызвалення спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У бальніцу дастаўлены тры пасажыры маршруткі і два пасажыры тралейбуса. Астатнія пацярпелыя атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы.



