TikTok загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава прызналі «экстрэмісцкім»
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 19:01
https://reform.news/be/tiktok-zaginulaga-belaruskaga-dobraahvotnika-aljakseja-lazarava-pryznali-jekstrjemisckim/Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго ўключылі Instagram-акаўнт журналіста Дзяніса Дудзінскага («denis_doudinski») і TikTok «alx_lazarau», які належаў загінуламу беларускаму добраахвотніку Аляксею Лазараву, які ваяваў за Украіну. Адпаведныя рашэнні 21 кастрычніка прынялі суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і суд Магілёўскага раёна.
Таксама ў пералік унеслі:
- Facebook-акаўнты «Aleksei Isakov», «Aliaksandr Khomchanka»;
- супольнасць ВКонтакте «Янаўская Хваля (Iванава-Беларусь)»;
- TikTok-акаўнт «kiss_batman».
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
