Reform.news

Чарговыя метэазонды з кантрабандай цыгарэт прызямліліся ў Польшчы

Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 08:21

https://reform.news/be/chargovyja-metjeazondy-z-kantrabandaj-cygarjet-pryzjamlilisja-polshchy/

Польскія памежнікі выявілі тры партыі паветранай кантрабанды з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Надбужанскім аддзеле Памежнай аховы.

15 кастрычніка пад Любартававам былі знойдзеныя 8 каробак цыгарэт. Яны былі абгорнутыя чорнай плёнкай, а побач з імі ляжалі фрагменты метэазонда. Усяго былі знойдзеныя 12 тыс. пачак цыгарэт на суму 250 тыс. злотых.

16 кастрычніка пад Люблінам былі выяўленыя дзве каробкі з прывязанымі да іх паветранымі шарамі. Канфіскавана 3 тыс. пачак цыгарэт на 62 тыс. злотых.

У той жа дзень пад Седльцамі знайшлі яшчэ 6 тыс. пачак, перакінутых праз мяжу з дапамогай метэазондаў.

Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
Рэклама

Пакінуць адказ