Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ

Аляксандр Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ. Новым галоўнакамандуючым прызначаны Міхаіл Драпаты.

«Я прыняў рашэнне прызначыць новым галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Міхаіла Драпатага»,заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Факт заключаецца ў тым, што Аляксандр Сырскі забяспечыў вынікі Украіны пры абароне Кіева, падчас Харкаўскай наступальнай аперацыі і Курскай аперацыі. Прайдзены значны шлях, абарона Украіны працягваецца, і кожны воін заслугоўвае годнага стаўлення. Я ўдзячны Аляксандру Сырскаму і кожнаму нашаму воіну за моцныя пазіцыі Украіны на фронце. Удзячны Міхаілу Драпатаму менавіта за такі погляд», — растлумачыў сваё рашэнне Зяленскі.

Афіцыйна ўсе рашэнні будуць аформленыя ў сераду, 22 ліпеня.

Нагадаем, 15 ліпеня міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў падаў у адстаўку. У СМІ з’явілася інфармацыя пра канфлікт і супрацьстаянне паміж Фёдаравым і Сырскім. Па ўсёй Украіне праходзілі акцыі ў падтрымку Фёдарава. Сырскі адмаўляў які-небудзь канфлікт з былым міністрам абароны. У апошнія дні Зяленскі правёў шэраг сустрэч з камандаваннем УСУ.

Драпаты ўзначальваў аб’яднаныя сілы УСУ з чэрвеня 2025 года. Да гэтага быў камандуючым Сухапутнымі войскамі УСУ, узначальваў аператыўна-стратэгічную групоўку войскаў (АСГВ) «Хорціца».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!