Купянск. Фото: facebook.com/116ombr
За люты Узброеныя сілы Украіны аднавілі кантроль над большай тэрыторыяй, чым захапіла Расія. Гэта адбылося ўпершыню з часу Курскай наступальнай аперацыі, заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.
«У лютым 2026 года, упершыню з часу Курскай наступальнай аперацыі, Сілы абароны Украіны аднавілі кантроль над большай тэрыторыяй, чым змог захапіць праціўнік. Мы праводзім выніковыя актыўныя дзеянні на Аляксандраўскім і Гуляйпольскім напрамках. Насуперак шматразовым заявам расійскага кіраўніцтва, мы толькі ўзмацняем кантроль над Купянскам і скарачаем у горадзе «пагалоўе» варожых дыверсантаў. Мы працягваем стрымліваць ворага ў раёне Пакроўска-Мірнаградскай агламерацыі», — заявіў Сырскі ў Facebook.
Таксама, паводле слоў Сырскага, за тры месяцы УСУ ліквідавалі больш расійскіх салдат, чым было прыцягнута ў расійскую армію.
Паводле даных УСУ, за тры зімовыя месяцы Расія страціла каля 92 850 вайскоўцаў забітымі і параненымі.