Роман Свириденко. Фото: НОК
Беларускі паралімпіец Раман Свірыдзенка заваяваў сярэбраны медаль у лыжнай гонцы на 10 км на Паралімпійскіх гульнях у Італіі.
Свірыдзенка выступае ў класе LW2 — LW9 (стоячыя атлеты з паражэннямі канечнасцяў). Учора ён узяў золата ў лыжным спрынце.
У гэтым годзе Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад сцягамі сваіх дзяржаў. Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены.