Сустрэча Трампа і Мачада запланаваная на чацвер — CNN

Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара венесуэльскай апазіцыі Марыі Карыны Мачада чакаецца ў чацвер, 15 студзеня, паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Белага дома.

На мінулым тыдні Трамп заявіў, што плануе сустрэцца з Мачада і «з нецярпеннем чакае магчымасці павітацца з ёй».

Пасля затрымання Нікаласа Мадуры Трамп заяўляў, што Мачада не карыстаецца падтрымкай і павагай у венесуэльскага народа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!