Супольнасць «Легiён Мiкалая Лукашэнкi» прызналі «экстрэмісцкай»

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі супольнасць «ВКонтакте» «Легiён Мiкалая Лукашэнкi». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска ад 15 студзеня 2026 года.

На момант публікацыі ў рэсурса было 1319 падпісчыкаў.

Таксама ў пералік унеслі супольнасць «Белорусы в Москве / Беларусы ў Маскве» ў Facebook.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!