Скриншот видео t.me/pressmvd
У Бабруйску дзвюх жанчын прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за нелегальнае аказанне касметычных паслуг.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС, 56-гадовая ўладальніца студыі прыгажосці і яе 43-гадовая знаёмая, якая працавала майстрам апаратнага масажу, аказвалі працэдуры на спецыяльным абсталяванні без ліцэнзіі. Незаконны даход перавысіў 55 тысяч рублёў.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за прадпрымальніцкую дзейнасць без ліцэнзіі з атрыманнем даходу ў буйным памеры.