Reform.news

Старшыня Столінскага райвыканкама, імаверна, затрыманы — СМІ

Рэдакцыя Reform.news · 16 лютага 2026, 22:17

https://reform.news/be/starshynja-stolinskaga-rajvykankama-imaverna-zatrymany-smi/

Старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко, імаверна, затрыманы. Прычынай можа быць падазрэнне ў хабарніцтве, паведамляе «Медыя-Палессе».

Паводле інфармацыі выдання, Пачко затрымалі на тэрыторыі Мікашэвіцкага прафілакторыя «Світанак», а затым этапавалі ў Гомель.

Па стане на 22:00, прозвішча Пачко не пазначана ў раздзеле “кіраўніцтва” на сайце Столінскага райвыканкама. Яго працоўны тэлефон не адказвае.

Сёння ў райвыканкаме прайшло пашыранае апаратнае пасяджэнне. Яго ўзначальваў намеснік старшыні Васіль Літвінкевіч.

Аляксандр Пачко быў прызначаны старшынёй Столінскага райвыканкама ў красавіку 2025 года.

Скрыншот сайта Столінскага райвыканкама
Рэклама

Пакінуць адказ