Старонку Цэнтра беларускай салідарнасці ў Instagram прызналі «экстрэмісцкай» у Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 13 сакавіка 2026, 17:07
https://reform.news/be/staronku-cjentra-belaruskaj-salidarnasci-instagram-pryznali-jekstrjemisckaj-u-belarusi/Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі старонку Цэнтра беларускай салідарнасці ў Instagram «cbs_help». Адпаведнае рашэнне прыняў 11 сакавіка суд Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Таксама ў пералік трапілі:
- старонкі ў Facebook «BiaƗska Fundacja Solidarnośći z BiaƗorusia», «BiaƗoruś 2020 LIVE», «Inicjatywa Wolna BiaƗoruś»;
- старонкі ў Instagram «studprisoners», «cbs_help», «prismatica.belarus»;
- старонкі ў TikTok «chestnok_live_ivulin», «SkeptiC»;
- старонка ў «Одноклассниках» «Климовичи».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
