Министерство информации. Фото: Reform.by
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам у яго трапілі старонкі Reform.news і іншых СМІ ў Threads.
Рашэннем суда Партызанскага раёна ад 26 студзеня інфармацыйная прадукцыя адразу пары дзясяткаў старонак у Threads была прызнаная экстрэмісцкай. Сярод іх акаўнты СМІ, палітыкаў, актывістаў і ініцыятыў: “Вот Так”, “SYMBAL.BY” “Виктор Бабарико”, “REFORM.news”, “Fundacja Partyzanka”, “Новы Час | Novy Čas”, “Наша Нiва | Nashaniva.com”, “MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ”, “Mensk Razam”, “Media IQ”, “Медиапроект Маланка”, “МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ”, “Maria Kalesnikava”, “Чай з малинавым варэннем”, “BYSOL”, “Салiдарнасць”, “Зелёный портал”, “CityDog.io – журнал о беларусах”, “ЧестнОК | ЧаснОК”, “БЮРО – расследаваннi пра Беларусь”, “Sergey Bespalov”, “Будзьма беларусамi!”, “Сообщество железнодорожников Беларуси”, “Беларусь Новости”, “БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр”.
Некаторыя старонкі, напрыклад “Нашай Нівы” і “Радыё Свабода”, раней ужо былі ўключаныя ў спіс на падставе рашэнняў іншых судоў. А старонка ў Threads “МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ” у межах апошняга абнаўлення была ўключаная ў спіс не толькі па ўказаным рашэнні суда, але і па рашэнні суда Жлобінскага раёна.
Таксама ў спіс уключаныя:
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме рэгулярна выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам у цэлым.