Спіс вызваленых палітвязняў — абнаўляецца

У выніку перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла быў вызвалены шэраг палітвязняў.

Пацверджаны спіс:

  1. Кацярына Бахвалава (Андрэева)
  2. Кірыл Казей
  3. Аляксандр Казлянко
  4. Дзмітрый Кубараў
  5. Мікалай Куляшоў
  6. Наста Лойка
  7. Сяргей Маўшук
  8. Аляксей Мельнікаў
  9. Эдуард Пальчыс
  10. Марфа Рабкова
  11. Кім Самусенка
  12. Павел Шпетны
  13. Валянцін Стэфановіч
  14. Дзяніс Жалезка
  15. Мікіта Залатароў

Другая частка спісу — гэта палітвязні, якіх пакінулі ў Беларусі. Публікуецца згодна з паведамленнем, размешчаным праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

*у спісе могуць быць недакладнасці

  1. Sabarenka Kiril — 12/8/1989
  2. Kazlanka Kiryl — 7/28/1983
  3. Smirnou Siarhei — 4/25/1997
  4. Melnikau Aliaksei — 10/20/1993
  5. Kubarau Dzmitry — 10/15/1995
  6. Sonchyk Dzmitry — 5/24/1994
  7. Kislov Dzmitry — 2/8/1961
  8. Miniets Tatsiana — 8/26/1979
  9. Sikiryskaya Anastasiya — 9/17/1981
  10. Harchakova Anastasiya — 3/7/1982
  11. Petrenkaya Maryia — 8/25/1963
  12. Kruk Viachaslau — 3/18/1981
  13. Kehneleu Dzmitry — N/A
  14. Ilyukhin Dzmitry — 12/31/1990
  15. Ilyukhin Andrei — 8/29/1989
  16. Kutsarovich Aliaksandr — 2/24/1983
  17. Mamedau Khakberdi — N/A
  18. Leusha Maksim — 7/15/1983
  19. Zaleski Anton — 5/14/1986
  20. Kazetski Anton — N/A
  21. Vakulchyk Filip — N/A
  22. Zaleski Siarhei — 11/18/1972
  23. Bely Vital — 1/11/1967
  24. Zhaletnakoŭ Ihar — 3/4/1986
  25. Huravich Ihar — 7/18/1968
  26. Meikaev Uladzimir — 10/20/1967
  27. Liaukevich Aliaksei — 9/22/1987
  28. Yanchanka Dzmitry — 5/17/1987
  29. Zaleski Dzmitry — 11/19/1982
  30. Lotsmanava Volha — 12/15/1972
  31. Sitsko Yauhen — N/A
  32. Lashchanka Pavel — 5/14/1972
  33. Davyduna Natallia — 1/22/1977
  34. Sandruk Viktar — 3/7/1975
  35. Liepko Aksana — 8/22/1974
  36. Maiseyenka Ihar — 6/1/1993
  37. Susha Kseniya — 10/18/1982
  38. Taparkova Alena — 4/17/1970
  39. Karun Mikalai — 4/14/1969
  40. Barkou Aliaksandr — 10/11/1978
  41. Sakarchuk Valery — N/A
  42. Leskavets Nadzeya — 12/31/1978
  43. Shrubok Liudmila — 4/4/1977
  44. Shabunia Andrei — 9/3/1988
  45. Valiuk Marat — 10/9/1987
  46. Kashkel Sviatlana — 6/5/1963
  47. Miranenka Volha — 10/13/1970
  48. Stankevich Anton — 10/26/1998
  49. Kuznetsou Robert — 10/26/1983
  50. Sidorski Ilya — 9/9/1976
  51. Naumava Uladzimir — 11/15/1987
  52. Kazlouski Albert — 4/3/1962
  53. Shyla Andrei — 9/2/1968
  54. Prymaka Andrei — 1/14/1977
  55. Lapamenka Aliaksandr — N/A
  56. Lebedev Ihar — 2/21/1975
  57. Khinevich Pavel — 3/20/1972
  58. Khiltsyuk Artsiom — 11/14/1987
  59. Kolasau Siarhei — 11/12/1997
  60. Kharytanovich Uladzimir — N/A
  61. Leshchyk Pavel — 12/7/1981
  62. Ksiandzou Siarhei — 3/14/1987
  63. Shatsilau Siarhei — 3/26/1973
  64. Matusevich Volha — 2/3/1975
  65. Kastsenich Liuba — 2/28/1967
  66. Zhukel Hennadz — 4/20/1961
  67. Shablyka Dzmitry — 5/24/1996
  68. Barysevich Uladzimir — N/A
  69. Dzarchuk Natallia — 3/30/1971
  70. Krauchuk Aliaksei — 5/29/1969
  71. Zelianko Zmitser — 2/20/1983
  72. Shanok Uladzimir — 10/31/1976
  73. Navazhylau Dzmitry — 8/12/1972
  74. Burdel Uladzimir — 5/29/1975
  75. Kucher Ihar — 12/29/1982
  76. Lysenka Uladzimir — 1/23/1974
  77. Viabriskaya Siarhei — 3/31/1989
  78. Visirski Valery — 12/16/1955
  79. Radzikhovich Yury — 6/15/1986
  80. Khodas Ilya — 6/9/1970
  81. Yurus Ilya — 3/19/1978
  82. Banurkin Vital — 12/8/1976
  83. Yurkovich Vital — 5/16/1981
  84. Tsymkevich Yauhen — 9/3/1975
  85. Nikita Ivan — 11/15/1974
  86. Zmichek Maryia — 1/31/1985
  87. Pateychuk Dzianis — 2/29/1984
  88. Pratiau Maksim — 2/26/1983

***

Кім Самусенка, – заснавальнік і член савета грамадскага руху «Дзея», асуджаны ў студзені 2022 года на 6,5 гадоў калоніі. Пра вызваленне паведаміла яго жонка Алеся Жыткова.

Кім Самусенка на волі!!! Падрабязнасці пазней. Вялікі дзякуй усім, хто падтрымаў нашу сям’ю! Вялікі дзякуй усім дэмакратычным палітычным і грамадскім сілам, дзякуючы якім стала магчымым вызваленне!”напісала яна ў сацсетках.

***

Нагадаем, сёння ў Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. Лукашэнка заявіў, што гатовы прытрымлівацца дамоўленасцяў з ЗША па палітвязнях.

«Але мы з вамі абмяркоўвалі завочна гэтую праблему, у перапісках. Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнага меркавання. І беларускі бок гатовы прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцяў. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе», — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што ўчора, 18 сакавіка, мінімум з дзвюх беларускіх калоній вывезлі некаторых палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх вывезлі з калоніі №15 у Магілёве і калоніі №1 у Наваполацку.

Для сваякоў вызваленых палітычных зняволеных запрацавала гарачая лінія ў Telegram @hotline202512.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!