Фото: Reform.by
У індустрыяльным парку “Вялікі камень” з’явіцца спецыялізаваны індустрыяльны кластар. Праект будзе рэалізаваны новым рэзідэнтам парка — кітайскай кампаніяй ТАА «Інвестыцыйны субпарк». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі парка.
Таксама быў зарэгістраваны яшчэ адзін новы рэзідэнт з беларускім капіталам — ТАА «КрысталТрэйд». Ён створыць вытворчасць “высокатэхналагічнага электратэхнічнага абсталявання і перасоўных лабараторый для высокавольтных выпрабаванняў кабельных ліній і падстанцыйнага абсталявання, якія валодаюць высокім узроўнем аўтаматызацыі і робатызацыі працэсаў”.