Смяротнае ДТЗ з маршруткай адбылося ў Віцебскай вобласці

Адзін чалавек загінуў і чацвёра пацярпелі ў ДТЗ з маршруткай у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Трагедыя адбылася сёння каля 13 гадзін на 6-м км дарогі Н-3950 “Обаль – Полацк”.

35-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з сустрэчным Renault.

У выніку аварыі 57-гадовая пасажырка легкавога аўтамабіля загінула, 57-гадовы кіроўца Renault і тры пасажыры маршруткі ва ўзросце ад 32 да 38 гадоў атрымалі траўмы.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота: t.me/pressmvd
Фота: t.me/pressmvd
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!