Фото: СК
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце смерці рабочага «Беларуськалія».
Як паведамілі ў СК, няшчасны выпадак адбыўся на падземным горным участку №5 рудніка 4-га рудаўпраўлення на гарызонце мінус 670 метраў.
«Падчас перамантажу электраабсталявання праходчага комплексу 29-гадовы дзяжурны электраслесар па рамонце падземнага абсталявання атрымаў удар электрычным токам. Калегі работніка неадкладна паведамілі пра здарэнне ў экстранныя службы і выклікалі хуткую дапамогу, работнікі якой па прыездзе канстатавалі смерць мужчыны», — гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі дакументацыю, прызначаны экспертызы. Крымінальная справа распачата паводле арт. 144 («Прычыненне смерці па неасцярожнасці») Крымінальнага кодэкса.