Иллюстративное фото: pixabay.com
Карыстальнікам сацыяльных сетак Threads і TikTok варта быць больш асцярожнымі. Следчы камітэт Беларусі палохае ўзмацненнем кантролю за кантэнтам на гэтых рэсурсах.
“Ва ўмовах росту колькасці выпадкаў распаўсюджвання дэструктыўнай інфармацыі следчыя ўзмацняюць маніторынг і аператыўнае рэагаванне на публікацыі і каментарыі, асабліва ў Threads і TikTok, з наступнай прававой ацэнкай дзеянняў аўтара”, — заявілі ў СК.
Камітэт вызначыў чатыры асноўныя напрамкі маніторынгу. Увага будзе надавацца матэрыялам, якія змяшчаюць:
“Устаноўлены факты, калі асобныя асобы з мэтай павелічэння ахопу сваіх публікацый і прыцягнення аўдыторыі на акаўнт наўмысна распаўсюджваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, пра здзейсненае кімсьці злачынства, выдаюць сябе за ахвяру або сведку злачынства. Ёсць выпадкі, калі ў аснове такіх публікацый ляжыць выдуманая гісторыя. Такім фактам будзе давацца прававая ацэнка”, — растлумачылі ў СК.
У камітэце лічаць, што такі кантэнт наносіць сур’ёзную шкоду грамадству і дзяржаве, у тым ліку правакуе непакой сярод насельніцтва, адцягвае сілавікоў і экстранныя службы ад рэальных задач. Пры гэтым пост можа “за лічаныя гадзіны ахапіць дзясяткі тысяч карыстальнікаў, наносячы шкоду стабільнасці і бяспецы краіны”.