Карты поляка.
Пасольства Польшчы ў Мінску паведаміла, што з 11 чэрвеня змяняе парадак запісу на візіты, звязаныя з картай паляка.
Цяпер запіс на падачу заяў аб падаўжэнні карты, выдачы дубліката карты, а таксама выдачы карты ў сувязі са змяненнем даных уладальніка будзе праводзіцца выключна праз сістэму e-konsulat.
Колькасць месцаў абмежаваная, папярэдзілі ў пасольстве. Таксама там нагадалі, што не прымаюцца заявы аб падаўжэнні карты пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння.