СК: смерць Яны Кастранковай не мае крымінальнага характару

Следчы камітэт устанавіў асобу дзяўчыны, чыё цела было знойдзена ўчора ў Сляпянскай воднай сістэме. Гэта 21-гадовая Яна Кастранкова, якая знікла 30 снежня.

«Цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Смерць не мае крымінальнага характару. Папярэдняя прычына — утапленне», — паведамляе СК.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны.

Нагадаем, Яна Кастранкова перастала выходзіць на сувязь 30 снежня. Яе цела знайшлі ў канале Сляпянскай воднай сістэмы каля дома 25Г па вуліцы Філімонава 12 студзеня.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!