СК абвясціў пра спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Прыгодзіча

Следчы камітэт абвясціў пра другую спецыяльную вытворчасць за дзень. Яна пачатая ў дачыненні да Станіслава Прыгодзіча.

Мужчыну інкрымінуюцца наступныя артыкулы КК:

  • ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні»,
  • ч. 3 арт. 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»,
  • ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, хто спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў»,
  • арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»,
  • арт. 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Станіславу Прыгодзічу прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК у Гомелі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!