СК абвясціў пра спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Прыгодзіча
Рэдакцыя Reform.news · 5 лютага 2026, 14:13
https://reform.news/be/sk-abvjasci-pra-specvytvorchasc-u-dachynenni-da-stanislava-prygodzicha/Следчы камітэт абвясціў пра другую спецыяльную вытворчасць за дзень. Яна пачатая ў дачыненні да Станіслава Прыгодзіча.
Мужчыну інкрымінуюцца наступныя артыкулы КК:
- ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні»,
- ч. 3 арт. 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»,
- ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, хто спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў»,
- арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»,
- арт. 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
Станіславу Прыгодзічу прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК у Гомелі.
