Фрагмент афішы
11 снежня ў MIT space адбудзецца тэатральнае інтэрв’ю, у якім аўтарка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юлія Шатун стане часткай сцэнічнай дзеі.
Тутэйшы тэатр запросіць Юлію і гасцей у прастору, адмыслова падрыхтаваную для шчырай размовы ў атмасферы кнігі. Тэксты набудуць жывыя галасы і знітуюцца з музыкай і голасам аўтаркі.
Дарога, у якой ніяк не атрымліваецца скончыцца, вечаровыя вокны-носьбіты сваіх-чужых гісторый, пазіцыя назіральніцы факусуе плынь свядомасці на персанальных, так кранальна пазнавальных, перажываннях.
Погляд з горада, які кожны і кожная бачыў і бачыла ў якімсьці іншым месцы.
Уваход вольны.
Імпрэза адбудзецца 11 снежня 2025 года ў 19.00 па адрасе: ul. Stalowa, 36, Warszawa
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram