Фото: МИД Польши
Сярод 22 чалавек, «памілаваных» сёння Аляксандрам Лукашэнкам, няма грамадзян Польшчы, заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Мацей Вевюр у каментарыі Polskie Radio.
«На жаль, не. Няма ніякай інфармацыі, што сярод гэтых 22 асобаў быў які-небудзь грамадзянін Польшчы або паляк», — заявіў Вевюр.
Нагадаем, сёння Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 22 чалавек. Сярод іх — 20 асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўнагадовыя дзеці.