Фото: Reform.news
У панядзелак удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Надвор’е ў краіне будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона, які перамяшчаецца з Паўночнага мора на поўдзень Фінляндыі. Чакаецца пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, месцамі ўдзень з мокрым снегам. Магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе +2…+8°С, удзень будзе +7…+13°С.