Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 29–30 снежня

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 29–30 снежня. Чакаюцца галалёдзіца і моцны вецер.

«Сёння, 29 снежня (панядзелак), у перыяд з 17 гадзін да 23 гадзін на дарогах рэспублікі і ў Мінску чакаецца галалёдзіца, якая захаваецца на працягу сутак 30 снежня (аўторак). Днём 30 снежня (аўторак) па захадзе краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга, заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней на сёння быў абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Заўтра надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з поўначы Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. Днём у асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы −3… −9°С, максімальная днём −1… −7°С.

Як вынікае з прагнозу Белгідрамета на тры дні, навагодняя ноч будзе марознай. 1 студзеня тэмпература паветра мінімальная ўначы −9… −16°С, максімальная днём складзе ад −2°С па захадзе да −11°С па ўсходзе краіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!